Выбары, звароты грамадзян і работа з абавязанымі
У аўторак у Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама І. І. Шалахавай прайшоў семінар ідэалагічных работнікаў, спецыялістаў, якія арганізуюць ідэалагічную работу ў арганізацыях раёна. На парадак дня семінара вынесены актуальныя, жыццёва важныя пытанні. Ідэолагам для азнаямлення, а пасля інфармавання работнікаў сваіх калектываў, была пададзена рознапланавая інфармацыя.
З інфармацыяй аб ходзе кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання выступіў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. А. Емяльянаў. Выступленне па тэме дапоўніла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. У. Хамаганава, якая расказала аб правядзенні агітацыйнай работы ў перыяд выбарчай кампаніі ў працоўных калектывах.
Напрацоўкамі пра тое, як вывучаюцца і прымаюцца аператыўныя меры па вырашэнні праблемных пытанняў жыццезабеспячэння, характэрных для населеных пунктаў раёна, падзялілася загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян райвыканкама Л. І. Казаравец.
Пра прафілактычную работу па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і наркаманіі ў раёне паведаміла ўдзельнікам семінара старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх А. М. Селязнёва. Алена Мікалаеўна падрабязна спынілася на Дырэктыве №6 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”, расказала пра ўзмацненне адказнасці за падобныя правапарушэнні.
Тыя кіраўнікі арганізацый і адказныя работнікі, дзе працуюць абавязаныя асобы, ведаюць, наколькі складана наладжваць і кантраляваць працоўную дзейнасць гэтай катэгорыі насельніцтва. Ва УП ЖКГ Шумілінскага раёна гэта работа, дзякуючы ідэолагу прадпрыемства Т. У. Лявонавай, наладжана добра. Таццяна Уладзіміраўна падзялілася напрацоўкамі ў гэтай справе, дала некалькі слушных парад і рэкамендацый.
Таксама было абмеркавана пытанне добраўпарадкавання населеных пунктаў, арганізацый і ўстаноў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 63 ад 12.08.2016 г.