В «Ловжанском» уверены, что кормов на зиму хватит

Сельское хозяйство Экономика

Сенажу на зіму хопіць

Паралельна са жнівом у гаспадарках раёна вядзецца другі ўкос траў. У ААТ “Лаўжанскае” на раніцу ўчарашняга дня было нарыхтавана амаль 20 тысяч тон сенажу (па плану трэба 23 тысячы тон).
“Лаўжанскае” – адзіная гаспадарка раёна, дзе сянаж нарыхтоўваюць і ў стрэйч-плёнку. На прэс-падборшчыку працуе вопытны механізатар Ігар Барысевіч, за дзень паспявае зарулоніць да васьмідзесяці тон. Сабекошт кармоў у рулонах вельмі высокі. Але ж сянаж і сена ў плёнцы добрыя па якасці, там захоўваюцца патрэбныя вітаміны.
У “Лаўжанскім“ у стрэйч-плёнкі нарыхтавана 305 тон сенажу, 200 тон сена, расказаў намеснік дырэктара па вытворчасці гаспадаркі Валерый Селязнёў (на здымку), нарыхтоўкай корму такога кшталту мяркуюць займацца і надалей, наколькі дазволяць умовы надвор’я. Рулоны звозяцца на край поля, а потым складзіруюцца ля фермы Рашэтнікі.
Разам з Валерыем Іванавічам мы пабывалі ля жывёлагадоўчага комплексу, дзе закладваліся сянажныя траншэі. У гэтым годзе ў “Лаўжанскім” работа па нарыхтоўцы кармоў арганізавана добра.  Да прыкладу, на 1 жніўня на адну ўмоўную галаву нарыхтавана 20,82 цэнтнера кармавых адзінак (у мінулым годзе было 10,18 цэнтнераў). Значыць, ёсць упэўненасць, што гаспадарцы ўволю хопіць кармоў на зіму.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №60 ад 02.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *