Помнік карове-карміцельцы
Толькі апошнім часам жывёла пачала знікаць нават з сялянскіх падворкаў, бо ўсе неабходныя прадукты можна набыць у сельскай краме. А зусім нядаўна, не кажучы ўжо пра старыя часы, карова была на кожным падворку, да яе ставіліся з асаблівай павагай. Помнік “Карове-карміцельцы беларусаў” плануецца ўстанавіць у сталіцы нашай краіны горадзе Мінску па даручэнні кіраўніка дзяржавы.
Цяпер Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам распрацоўваюць праект помніка і збіраюць сродкі для яго ўстаноўкі. Дапамагчы ў стварэнні помніка можа кожны жадаючы. Для гэтага трэба пералічыць грошы на спецыяльны дабрачынны рахунак №3602101000026 у ААБ “Беларусбанк”, код 795, атрымальнік – галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску, УНП 101530339, код плацяжу 5405.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №58 ад 26.07.2016 г.