18 чэрвеня – Траецкая памінальная субота

Духоўнае Общество

18 чэрвеня – Траецкая памінальная субота
Гэта дзень асаблівага памінання памерлых са старажытнасці самы вялікі і шануемы ў праваслаўнай царкве, калі праходзяць усеагульныя памінальныя богаслужэнні, малітвы за ўсіх праваслаўных хрысціян. У Свяшчэнным пісанні гаворыцца: “Святы дух сышоў на зямлю ў дзень Святой Тройцы для таго, каб навучыць і асвяціць, і прывесці людзей да ратавання”.
Вельмі важна кожнаму хрысціяніну ў гэты дзень памянуць усіх родных, каб ачысціць усе душы памерлых ратавальнай боскай ласкай Святога Духа.
Протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.

Расклад памінальных службаў:
храм Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна), храм Сергія Раданежскага (в. Лескавічы), храм Ануфрыя Вялікага (г. п. Обаль) – 9.00, храм Мікіты Наўгародскага (а.- г. Мікіціха) – 11.00.
Надрукавана ў №47 ад 17.06.2016 г.

Прыватныя аб’явы, надрукаваныя ў №47 ад 17.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *