Фарміраванне агульнай прасторы гуманітарных каштоўнасцяў Саюзнай дзяржавы
7-8 чэрвеня Мінск прымаў III форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У рамках форуму адбылося пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Мерапрыемствы форума праводзяцца штогод па чарзе ў гарадах Беларусі і Расіі, іх мэта – наладзіць цеснае супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Саюзнай дзяржавы па самым шырокім коле ўзаемных інтарэсаў.
Сёлета ў Мінску была наладжана работа дзевяці секцый, на якіх абмяркоўвалася супрацоўніцтва рэгіёнаў ад узаемадзеяння ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы да кантактаў у сферы адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны насельніцтва. Упершыню была наладжана работа секцыі, на якой абмяркоўвалася супрацоўніцтва рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі як значнага фактара міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, фарміравання агульнай прасторы гуманітарных каштоўнасцяў Саюзнай дзяржавы.
Адкрываючы пасяджэнне секцыі, міністр інфармацыі Беларусі Л. С. Ананіч адзначыла важную ролю рэгіянальных СМІ ў фарміраванні агульнай прасторы саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, падкрэсліла ўплыў СМІ на грамадскую думку, стварэнне станоўчага погляду на ўзаемнае супрацоўніцтва краін. Думку прадоўжыла мадэратар сустрэчы з расійскага боку намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Л. М. Бокава, якая адзначыла ўклад СМІ ў супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі, гарадамі, асобнымі прадпрыемствамі і людзьмі нашых краін.
Ролю рэгіянальных сродкаў інфармацыі ў беларуска-расійскай інтэграцыі падкрэслівалі ўсе выступоўцы як з беларускага, так і з расійскага боку – парламентарыі абедзвюх краін, кіраўнікі рэгіянальных СМІ, грамадскіх арганізацый Беларусі і Расіі.
Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць пазнаёміцца з фотавыставай БелТА “Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў”, наведалі выставу “БЕЛАГРА 2016”.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №45 ад 10.06.2016 г.
На III форуме регионов Беларуси и России определены перспективы сотрудничества СМИ
