На радзіму Якуба Коласа – з цымбаламі і баянам

Актуалии Культура

На радзіму Якуба Коласа – з цымбаламі і баянам

На юбілейнае XXV свята-конкурс юных музыкантаў “Сымон-музыка”, якое традыцыйна ладзіцца на радзіме Якуба Коласа ў Стоўбцах, ездзілі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў – цымбалісты і баяніст. Каля 700 музыкантаў з усёй краіны і з суседняй Расіі прыехалі на музычны форум не толькі для таго, каб “праэкзаменаваць” свае здольнасці перад самым кампетэнтным журы, але і для таго, каб проста акунуцца ў атмасферу творчасці і сапраўднай беларускасці.

Юныя музыкі, выхаванцы Алены і Віктара Скорынавых, прывезлі са свята некалькі прызавых месцаў і безліч станоўчых уражанняў.  Акампаніравала цымбалістам Ганна Красоўская.

А яшчэ гэта было сапраўднае падарожжа, як і належыць, з рамантычнымі прыгодамі. Усім, ад самай маленькай Алесі Жукавай да ўжо вопытнай гастралёршы Лізы Дземянёвай, паездка запомнілася прыемнымі ўзаемінамі, цікавымі выступленнямі, экскурсіямі, прагулкамі.

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *