У гонар адмірала Тамко
12 мая ў Міёрскай СШ № 3 прайшлі ўрачыстасці з нагоды прысваення школе імя Ягора Андрэевіча Тамко, савецкага ваеначальніка, Героя Савецкага Саюза, камандзіра 11-й дывізіі атамных падводных лодак Чырванасцяжнага Паўночнага флоту СССР, віцэ-адмірала, ураджэнца в. Лявонаўцы Міёрскага раёна. У іх прынялі ўдзел і маракі-ветэраны Шумілінскай раённай арганізацыі “Саюз ваенных маракоў” на чале з А. Л. Бычковым. Пасля пранікнёнага выступлення Анатоль Леанідавіч уручыў школе ваенна-марскі флаг і белую форменку матроса (на здымку). Ваенныя маракі-ветэраны ўсклалі кветкі да помніка Ягора Тамко.
У Віцебшчыны няма выхаду да мора, але ёсць маракі. Беларуская зямля вырасціла 20 маракоў – Герояў Савецкага Саюза, 74 нашы землякі сталі адміраламі флоту. І ваенныя маракі-ветэраны ганарацца такімі землякамі, шануюць іх памяць.
Тамара ШКУЛАВА.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2016 г.
У гонар адмірала Тамко
