Нагода задумацца жывым
Для Беларусі, як і для многіх іншых краін, праблема ВІЧ/СНІД не страчвае актуальнасці. На 1 лютага 2016 года ў Беларусі зарэгістравана 20038 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ, склала 15557 чалавек, паказчык распаўсюджанасці – 163,8 на 100 тысяч насельніцтва.
У Гомельскай вобласці за ўвесь перыяд назірання (са студзеня 1987 года па люты 2016 года) зарэгістравана 8933 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, тут з ВІЧ-інфекцыяй жыве 6383 чалавекі. У Мінскай вобласці зарэгістравана 2846 выпадкаў (2324 чалавекі), у Мінску – 3498 выпадкаў (3034 чалавекі), у Брэсцкай – 1568 выпадкаў (1231 чалавек), у Магілёўскай вобласці – 1238 выпадкаў (1054 чалавекі), у Віцебскай – 1090 выпадкаў (867 чалавек), у Гродзенскай – 865 выпадкаў (664 чалавекі).
93,7% ці 18785 ВІЧ-інфіцыраваных адносіцца да ўзроставай групы 15-49 год.
Удзельная вага жанчын з агульнай колькасці ВІЧ-інфіцыраваных складае 40,5%, мужчын – 59,5%.
З 1987 года да 1 лютага 2016 года ад ВІЧ-інфіцыраваных маці нарадзілася 3140 дзяцей, дыягназ “ВІЧ-інфекцыя” пацверджаны 275 дзецям.
Усяго ў краіне сярод дзяцей ва ўзросце 0 да 14 год зарэгістравана 294 выпадкі ВІЧ-інфекцыі.
Сумарная колькасць выпадкаў СНІДу на 01.02.2016 года склала 5170.
Сярод ВІЧ-інфіцыраваных пацыентаў памёрла 4481 чалавек (у тым ліку ў стадыі СНІДу – 2543).
Колькасць ВІЧ-інфіцыраваных у нашай краіне няўхільна расце. Так, на 1 сакавіка толькі ў Віцебскай вобласці зарэгістравана 1105 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, з ВІЧ-інфекцыяй жывуць 881 чалавек, паказчык распаўсюджанасці склаў 73,5 на 100 тысяч насель-ніцтва (на 01.03 2015 г. – 64,2).
Найбольш небяспечнымі ў плане ВІЧ-інфекцыі з’яўляюцца Лёзненскі (53 выпадкі, 47 чалавек жыве з ВІЧ-інфекцыяй), Талачынскі (66 выпадкаў, 48 чалавек) , Полацкі (177 выпадкаў, 136 чалавек), Гарадоцкі (40 выпадкаў, 28 чалавек), Бешанковіцкі (19 выпадкаў, 17 чалавек), Віцебскі (43 выпадкі, 35 чалавек), Расонскі (10 выпадкаў, 9 чалавек), Дубровенскі (18 выпадкаў, 13 чалавек) раёны і горад Віцебск (361 выпадак, 299 чалавек).
У Шумілінскім раёне зарэгістравана 10 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, 8 чалавек (у тым ліку адно дзіця) жывуць з ВІЧ-інфекцыяй.
Хочацца нагадаць усім, што кожны год, у трэцюю нядзелю мая, праводзіцца дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу. Гэта не толькі памяць, але і нагода задумацца жывым.
Марына АЛЯКСЕЕНКА, памочнік урача-эпідэміёлага ДУ “Шумілінскі РЦГЭ”.
Надрукавана ў №31 ад 19.04.2016 г.