Ідзе капітальны рамонт інтэрната
Жыхары Шуміліна заўважылі, што разгарнуліся будаўнічыя работы на даху інтэрната па вуліцы Кароткіна, 16. Намеснік старшыні райвыканкама Алег Быкаў расказаў, што ідзе капітальны рамонт будынка, у ходзе якога плоскі дах будзе заменены на скатны, пройдуць іншыя маштабныя работы.
Як расказаў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела УП ЖКГ Юрый Міцькін, рэканструкцыя вядзецца сіламі прадпрыемства гаспадарчым спосабам. Агульны яе кошт – восем з паловай мільярда, сёлета плануецца засвоіць больш за два мільярды. Апроч даху будуць адноўлены інжынерныя сеткі, заменена вонкавае электразабеспячэнне, зроблена адмостка, унутраныя работы ў правым крыле будынка і многае іншае.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 30 ад 15.04.2016 г.
В Шумилино начался капитальный ремонт общежития по улице Короткина
