Работники Следственного комитета помогли сохранить семью

Общество

“Пакуль цябе няма дома, твая жонка здраджвае…”
Адна з асноўных задач работнікаў Следчага камітэта – абарона законных інтарэсаў грамадзян.  Расследаванне гэтай крымінальнай справы дапамагло захаваць сям’ю.
Аляксандр і Алена (імёны зменены па этычных меркаваннях) шчасліва жылі ў шлюбе. Праўда, сямейная ідылія доўжылася да таго часу, пакуль не з’явіўся ў іх жыцці сусед Міхаіл. Сусед  занадта ўпадабаў Алену, але жанчына не адказвала ўзаемнасцю. Тады Міхаіл паставіў перад сабой мэту  развесці сям’ю і такім чынам “дабіцца” схільнасці Алены. Да “справы” падышоў “творча”. Калі муж быў у чарговай камандзіроўцы, стварыў новую старонку пад чужым імем у сацыяльнай сетцы “Укантакце”. Адтуль адправіў Аляксандру фота аголенай жанчыны без галавы з подпісам: “Пакуль цябе няма дома, твая жонка  здраджвае з іншым…”.
Зразумела, што такое паведамленне і фотаздымак сталі прычынай буйнай сямейнай сваркі. Беднай жанчыне прыйшлося даказваць сваю невінаватасць, справа амаль дайшла да разводу. Толькі вось Алена была не згодна страціць сваю сям’ю, таму і вырашыла напісаць заяву ў праваахоўныя органы.
Фотаздымак быў адпраўлены на экспертызу, якая прызнала яго парнаграфічным. А гэта ўжо артыкул 343 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару”.
У час высокіх тэхналогій вылічыць ІР-адрас уладальніка старонкі “Укантакце”  не складае цяжкасцяў. Таму  Міхаілу прыйшлося  расказваць супрацоўнікам раённага аддзела Следчага камітэта пра свае дзеянні ў Інтэрнэце.
Усе кропкі над “і” ў гэтай крымінальнай справе расставіць следства, якое зараз праводзіць райаддзел Следчага камітэта і суд.
Ірына ШЭНЦАВА, следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *