27 сакавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)
Паважаныя жыхары Шуміліншчыны!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць усіх вернікаў рымска-каталіцкай канфесіі са святам Светлага Хрыстовага Уваскрэсення!
У Рэспубліцы Беларусь склаліся аднолькава паважлівыя адносіны да ўсіх рэлігій, якія заклікаюць чалавека да дабра і міласэрнасці, да спачування і любові. У сусветнай супольнасці наша дзяржава з’яўляецца прыкладам талерантнасці і адзінства, спрадвеку тут побач жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў і нацыянальнасцяў.
Важнейшае хрысціянскае свята Вялікдзень яднае людзей вакол галоўных чалавечых каштоўнасцяў, напаўняе кожнага верай у трыумф жыцця і любові.
Як светлыя і цёплыя промні вясенняга сонца саграваюць усё жывое, няхай Хрыстова Уваскрэсенне ў кожным з нас адродзіць веру, умацуе духоўнасць, справядлівасць і жаданне тварыць дабро.
Шчыра жадаем кожнай сям’і жыць у любові, сумленне працаваць і дапамагаць усім, каму патрэбна падтрымка. Няхай поспехі, здароўе, дабрабыт, шчасце стануць вам узнагародай за добрыя справы, міласэрнасць і клопат пра бліжніх.
Надрукавана ў №24 ад 25.03.2016 г.