Дальнобойщик пригласил барышню выпить и остался без валюты

Происшествия

Паспець за адну ноч
Выпадковыя знаёмствы, выпадковыя сувязі. Колькі разоў яны станавіліся прычынай непрыемнасцяў? Колькі разоў прыводзілі да бяды? Але знаходзяцца людзі, якія пастаянна шукаюць прыгод на сваю галаву. Як, напрыклад, 63-гадовы грамадзянін Літвы, які праходзіць пацярпелым у адной з крымінальных спраў, што расследавалася ў раённым аддзеле Следчага камітэта.
Пажылы дальнабойшчык аднойчы падвёз маладую палачанку і, як сапраўдны мужчына, папрасіў у яе нумар тэлефона. Тая, варта заўважыць, не вызначалася прыкладнымі паводзінамі – любіла пагуляць з сябрамі і сяброўкамі, пакінуўшы ўласнае двухгадовае дзіця на бабулю, нават была судзімая за крадзеж.
І нядаўна, праязджаючы чарговым рэйсам па дарозе Р-20, вадзіцель патэлефанаваў мімалётнай знаёмай. Дамовіліся сустрэцца вечарам у яе сяброўкі ў Мікіцісе. Праз паўтары гадзіны дзяўчына была на месцы. Дальнабойшчык купіў спіртнога, закускі. Кампанія весялілася да дзвюх гадзін ночы. Толькі вось піць на роўных з маладымі дзяўчатамі сталы мужчына не змог, таму і заснуў.
Такому павароту падзей дзяўчына была не рада, яна прагнула піць і гуляць далей. Залезла ў кашалёк  мужчыны і забрала адтуль валюту. У тры гадзіны ночы яна была ўжо ў адным з полацкіх рэстаранаў – украдзенай валюты хапіла добра пасядзець да ранку. Раніцай яна на першым дызелі зноў адправілася ў Мікіціху, дзе яе ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі.
За крадзеж дзяўчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. А пажылы лавелас, хочацца спадзявацца, засвоіў урок і цяпер ведае, што выпадковыя знаёмствы з маладзенькімі спадарожніцамі дабром не заканчваюцца.
Віктар КАЗЛОЎСКІ, старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №16 ад 26.02.2016 г.



5 комментариев по теме “Дальнобойщик пригласил барышню выпить и остался без валюты

  1. Вы пишите неправду слышете звон а незнаете где он вы описали аж до ужаса и с враньём , если писать то пишите так как оно было
    1) этому мущине 60лет
    2)он звонил подруге которая проживает в микитехе
    3)они пили до 11-30
    4)милиция нас незабирала
    5)мы возместили краденное и маральный ущерб
    6)непишите то чего незнаете
    7)она сына оставила с бабушкой по её собственному желаниб
    И последние на вашу клевету я буду песать заявлени и за оскорбления

  2. Какие однако незатейливые девушки. И как много интересного мы узнали о вас из вашего комментария.

  3. Галя дай телефон. Хочу отжечь с тобой

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *