15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Актуалии Общество

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Штогод 15 лютага мы выказваем глыбокую павагу і  прызнанне ўсім нашым землякам, якія ўдзельнічалі ва ўрэгуляванні ваеннага канфлікту на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан.
Ведаем, што ніхто з вас не забудзе страшныя падрабязнасці той лакальнай вайны, якая стала іспытам не толькі для ваеннаслужачых, але і трагедыяй для ўсяго беларускага народа. У той час вы праявілі сапраўдны гераізм, адвагу і стойкасць.  Мы заўсёды будзем памятаць  і шанаваць подзвіг нашых землякоў – воінаў-інтэрнацыяналістаў – жывых і тых, хто ўжо пайшоў з жыцця.  Вы – моцныя духам, мужныя  і адважныя, працягваеце аддаваць усе сілы Айчыне,  працуеце на карысць сваёй сям’і і сваёй малой радзімы – Шуміліншчыны, удзельнічаеце ў ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.
Дарагія землякі! Прыміце шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці!
Раённы выканаўчы камітэт.                        Раённы Савет дэпутатаў.

Праграма мерапрыемстваў
15 лютага  г. п. Шуміліна
10.00 – мітынг ля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам (парк);
10.25 – мітынг ля мемарыяльнай дошкі воіну-інтэрнацыяналісту В. І. Угнявёнку (завулак Угнявёнка, 1);
10.45 – тэматычная сустрэча “Бусел – птушка вольная” (раённая бібліятэка).

Надрукавана ў №12 ад 12.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *