Беларусь — Россия: без регистрации можно находиться 90 дней

Новости Общество

90 дзён без рэгістрацыі і іншыя змены

Уступіў у сілу Пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на свабоду перамяшчэння, выбару месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы ад 24 студзеня 2006 года, падпісаны 3 сакавіка 2015 года ў Маскве.
Так, у цяперашні час у адпаведнасці з пагадненнем пры руху з трэціх дзяржаў грамадзяне Беларусі і Расіі могуць аднакратна ўязджаць на тэрыторыю іншай краіны (расіяне ў Беларусь і наадварот) і выязджаць з яе тэрыторыі ў дзяржаву грамадзянства па дакументах, тэрмін дзеяння якіх выйшаў. У дадзеным выпадку маюцца на ўвазе такія дакументы, як звычайны агульнаграмадзянскі пашпарт, дыпламатычны, службовы пашпарты, пасведчанне на вяртанне.
Акрамя таго, цяпер грамадзяне адной краіны, якія прыбылі на тэрыторыю іншай краіны, вызваляюцца ад рэгістрацыі ў кампетэнтных органах па месцы знаходжання на працягу 90 дзён з даты ўезду. Раней такі тэрмін складаў толькі 30 дзён.
У пагадненні па-ранейшаму захоўваецца норма, якая прадугледжвае той факт, што прыналежнасць асобы да грамадзянства адной з краін з’яўляецца падставай для атрымання дазволу на пастаяннае жыхарства (падача заявы аб выдачы віду на жыхарства) без уліку тэрміну часовага знаходжання і атрымання дазволу на часовае пражыванне на тэрыторыі іншай краіны. Аднак цяпер у пагадненні агавораны тэрмін разгляду такіх заяў – на працягу трох месяцаў з моманту падачы ўсіх неабходных дакументаў, прадугледжаных заканадаўствам бакоў.
Адпаведныя дапаўненні ў пагадненне таксама тычацца непаўналетніх грамадзян абедзвюх краін. Так, непаўналетнія могуць выязджаць у трэція краіны з тэрыторыі бакоў, якія дамовіліся, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам дзяржавы грамадзянства.
Алена ПРАКОФ’ЕВА, вядучы спецыяліст ГГіМ РАУС.
Надрукавана ў №9 ад 02.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *