Аварыя каля Язвіна. Тры чалавекі ў рэанімацыі

Актуалии Безопасность

Аварыя каля Язвіна. Тры чалавекі ў рэанімацыі
“На дарозе слізка. Будзьце асцярожнымі!” – заклікі гучаць з ранку да вечара. А мы быццам не чуем, мы спяшаемся, думаем, што праскочым. Не праскочылі…
Зводка ДАІ УУС кожны дзень папаўняецца новымі і новымі паведамленнямі, накшталт гэтага:

“25 студзеня каля 17.30 вадзіцель, жыхар Віцебска, 1965 года нараджэння, кіруючы службовай аўтамашынай “МАЗ”, на аўтадарозе Віцебск-Полацк каля вёскі Язвіна Шумілінскага раёна не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтамашынай “ВАЗ-2103”, якой кіраваў 20-гадовы вадзіцель. У выніку малады вадзіцель Жыгулёў, а таксама пасажыры, якія ехалі з ім, 1998 і 1999 гадоў нараджэння – абодва жыхары в. Язвіна – атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ў бальніцу. Абставіны і прычыны аварыі ўстанаўліваюцца.”
Раніцай 26 студзеня мы патэлефанавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Шумілінскай ЦРБ. С. У. Лінкевіч, в. а. начмеда, стан пацярпелых ахарактарызавала коратка “цяжкі”…
На дарозе ўсё рашаюць ужо не хвіліны, а імгненні. А болю і шкадавання, бывае, не знесці. Прытармазі, вадзіцель, пакуль не позна.
Аліна ПЯТРОВА.

Фота ДАІ УУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *