7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (па календары праваслаўнай канфесіі)
Дарагія землякі! Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць усіх праваслаўных вернікаў з нараджэннем Хрыстовым!
Святое Ражаство прымушае кожнага з нас успомніць пра вечныя каштоўнасці – міласэрнасць, спачуванне і цярпенне, напаўняе душу высакароднымі намерамі.
Людзі становяцца дабрэйшымі, духоўна чыстымі, больш шчырымі ў адносінах адзін да аднаго, імкнуцца адорваць блізкіх цяплом, клопатам і ўвагай. Урачыстае свята дапамагае нам жыць у адзінстве, міры, і ўзаемаразуменні, ва ўчынках кіравацца маральнымі запаветамі і дзейнічаць заўсёды па законах праўды.
Мы сустракаем гэта цудоўнае свята з любоўю, надзеяй і ўпэўненасцю ў тым, што разам мы зможам пераадолець усе выпрабаванні.
Ад душы жадаем, каб у вашых дамах і семях панавалі добразычлівасць і згода, няхай здароўе, радасць, шчасце заўсёды будуць з вамі, а ўзнёслыя памкненні надаюць сілы для стваральнай працы.
Надрукавана ў №1 ад 05.01.2016 г.
7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (па календары праваслаўнай канфесіі)
