Год пачаўся з пажараў

Безопасность Общество

Год пачаўся з пажараў
Як ні сумна гэта прызнаваць, але мінулы 2015 год закончыўся пажарам і новы год пачаўся ім жа…
31 снежня ў РАНС патэлефанавалі з вёскі Падоры Обальскага сельсавета і паведамілі, што гарыць дом. Аказваецца, жыхары Полацка прыехалі ў свой дачны дом, каб адзначыць тут Новы год. Прапалілі печку, але не ўлічылі, што яна знаходзіцца ў няспраўным стане – адсюль, напэўна, і загаранне, расказаў інспектар нагляду і прафілактыкі РАНС Уладзіслаў Салабута. Дача ў Падорах згарэла практычна поўнасцю,  людзі не пацярпелі.
1 студзеня пажарныя машыны імчалі па выкліку ў а.-г. Слабада Сіроцінскага сельсавета. Нецвярозы жыхар адной з кватэр штатпавярховак вырашыў пакурыць. У выніку загарэлася падлога. Дзякуючы ўважлівасці суседзяў, якія своечасова пачалі біць трывогу і патэлефанавалі ў РАНС, пажар быў патушаны, а гора-гаспадар выратаваны, расказала спецыяліст групы прапаганды  і па сувязях з грамадскасцю РАНС Л. А. Лінкевіч.
2 студзеня адбыўся пажар у Шуміліне: часткова згарэла гаспадарчая пабудова ля дачнага дома, што знаходзіцца па вуліцы Мінчугова. Папярэдняя прычына пажару, па словах спецыялістаў РАНС, – неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №1 ад 05.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *