Дед Мороз никого не забыл

Общество

Цеплыня дзіцячых вачэй
28 снежня ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па традыцыі ладзілася раённая дабрачынная ёлка для дзяцей-інвалідаў. На свята завіталі госці – начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекава, старшыні грамадскіх арганізацый: В. Г. Навіцкая (саюз жанчын), К. Ф. Палоўнікава (ветэранская), Л. М. Нагібава (таварыства інвалідаў), Г. Ф. Маркава (таварыства інвалідаў па зроку), многія з падарункамі.
Перад пачаткам навагодняга прадстаўлення дырэктар ТЦСАН В. Р. Штуро павіншавала ўсіх з надыходзячым Новым годам, падзякавала спонсарам (Фонд міру, Беларусбанк, ПМС, ПМК-70, Ханзэ-Хольц) за чулыя сэрцы, разуменне і матэрыяльную падтрымку.
А пасля пачалося прадстаўленне, з Дзедам Марозам і Снягуркай, з казачнымі персанажамі, з карагодамі вакол ёлкі, з конкурсамі і, канешне ж, салодкімі падарункамі. Падзякай за свята была цеплыня дзіцячых вачэй і радасныя ўсмешкі. Дзеці, якія не змаглі па нейкіх прычынах прыехаць на навагодні дабрачынны ранішнік, атрымалі салодкія падарункі дома.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №1 ад 05.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *