24 снежня ў Шуміліне адбылася чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, якую правяла старшыня Савета І. М. Новікава. У рабоце сесіі бралі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама А. С. Мацкевіч і начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Северін У. М.
Дэпутаты разглядзелі чатыры пытання. І першым было пытанне аб старшыні раённага выканаўчага камітэта. На пасаду
старшыні Шумілінскага райвыканкама была прапанавана кандыдатура Аляксандра Іванавіча Снарава і дэпутаты аднагалона падтрымалі гэту прапанову.
Намеснік старшыні райвыканкама В. В. Доктараўпаведаміў аб выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2015 год і прагнозных паказчыках на 2016 год.
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка прапанавала да ўвагі дэпутатаў праект бюджэта на 2016 год, а таксама увесці некаторыя мясцовыя падаткі і зборы. Пасля абмеркавання дэпутаты раённага Савета дэпутатаў зацвердзілі прапановы.
Падрабязны матэрыял пра сесію раённага Савета дэпутатаў будзе надрукаваны ў апошнім нумары раённай газеты 31 снежня.