Акция «Наши дети». Выполни желание и стань Дедом Морозом для детей из приюта

Актуалии Общество

Пра веру ў цуд і сціплыя жаданні
Традыцыйна пад Новы год у шумілінскім універмагу з’яўляецца ёлка з навагоднімі пажаданнямі Дзеду Марозу ад выхаванцаў Обальскага прытулка. А сёлета мы вырашылі размясціць такую ёлку на старонках раённай газеты.
У раёнкі амаль тры тысячы падпісчыкаў – нашых верных сяброў, і мы ўпэўнены, што ёсць сярод вас і такія, хто маюць магчымасць дапамагчы дзецям. Тым больш, што жаданні іх – сціплыя. Але ў цуд яны вераць не менш, чым дзеці любячых бацькоў, а можа нават і больш.
Гэта ж ненатуральна, калі дзіця марыць пра абутак. Давайце падорым яму боты, і няхай марыць пра што-небудзь вялікае! Новы год жа!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №99 ад 18.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *