Новости шумилинского региона

Культура Новости Экономика

Дыплом першай ступені
У мінулыя выхадныя ў Мінску адбыўся II адкрыты конкурс маладзёжных выканаўцаў “Беларускія таленты-2015”, арганізатарам якога выступіў музычны адукацыйны цэнтр “Эстрадная школа талентаў”.
У гэтым конкурсе брала ўдзел і шасцікласніца СШ № 1 г. п. Шуміліна Марыя Карась, расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце школы С. У. Емяльянава. Больш таго, Марыя перамагла ў намінацыі “Народны вакал”, за што была ўзнагароджана дыпломам першай ступені. А рыхтавала Машу да конкурсу маладых выканаўцаў настаўніца музыкі СШ № 1 Н. В. Філіпава.
Надрукавана ў № 95 ад 04.12.2015 г.

Новая даільная зала
Нядаўна на ферме Свярдлы ААТ “Прыдзвінскі” пачала працаваць новая даільная зала. Па словах дырэктара гаспадаркі У. І. Дзятлава, яна абышлася ім у 13 мільярдаў рублёў (крэдыты банкаў і ўласныя грошы гаспадаркі). Зараз на ферме Свярдлы дояць малако гатункам “экстра”. Валавы надой за лістапад склаў 41770 кілаграмаў, рэалізацыя малака дзяржаве  – 36530 кг (на 30% больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года).  Пры гэтым праца даярак значна аблегчылася.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 95 ад 04.12.2015 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *