Нізкі кантроль ці бяздзейнасць
Пытанні эфектыўнасці вядзення лясной гаспадаркі і выкарыстання прыродных рэсурсаў знаходзяцца на пастаянным кантролі ў Камітэце вобласці. І не дзіўна, бо лясныя рэсурсы ў Беларусі – адно з галоўных прыродных багаццяў. Асноўнай задачай развіцця лясной гаспадаркі з’яўляецца павышэнне прадукцыйнасці лясоў за кошт паляпшэння якасці і эфектыўнасці праводзімых лесагаспадарчых мерапрыемстваў, своечасовасці рэалізацыі атрыманай прадукцыі. Ад гэтага напрамую залежыць велічыня атрыманай выручкі, у тым ліку валютнай, дабрабыт лясгасаў і дзяржавы ў цэлым.
На жаль, вынікі праводзімых праверак не дазваляюць пакуль зрабіць выснову пра тое, што лясгасамі забяспечваецца належная эфектыўнасць праводзімых лесагаспадарчых мерапрыемстваў.
Так, праведзеная КДК сумесна з Дэпартаментам фінансавых расследаванняў праверка Багушэўскага лясгасу зноў выявіла факты нерацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у выніку чаго лесапрадукцыя гніе, губляе свае тэхнічныя якасці і часта можа быць выкарыстана ўжо толькі як дрывяная прадукцыя.
Службовымі асобамі лясгасу не прымаюцца своечасовыя, дастатковыя меры па ўборцы ветравальных, засохлых насаджэнняў, якія павінны ўбірацца ў першую чаргу. Пры гэтым лясгасы высякаюць сырарастучыя насаджэнні. І нават ужо нарыхтаваная драўніна доўга застаецца на лесасеках, губляе свае якасці.
Пры правядзенні аператыўнах мерапрыемстваў выяўлена недастача лесаматэрыялу круглага і пілапрадукцыі ў цэху дрэваапрацоўкі лясгасу на суму каля 480 млн. руб, якую службовыя асобы прадпрыемства пачалі афармляць толькі пасля выяўлення факта.
Дадзеныя факты сведчаць пра нізкі кантроль за праводзімымі ў лясгасе работамі, неналежную арганізацыю працы.
Вынікі праверкі разгледзяць на пасяджэнні калегіі КДК. Вінаватыя асобы будуць прыцягнуты да адказнасці, іх дзеянням (бяздзеянню) будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка.
Гандаль з парушэннямі
У КДК Віцебскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзяцца пытанні стану спажывецкага рынку. У кастрычніку-лістападзе кантрольныя мерапрыемствы па вывучэнні сітуацыі ў арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва праведзены ў Віцебску і Лепелі.
Вынікі праверак і маніторынгаў сведчаць пра тое, што яшчэ не забяспечаны належны кантроль за якасцю гандлёвага абслугоўвання, недастатковая ўвага ўдзяляецца прафілактыцы правапарушэнняў.
Не забяспечана належнае гандлёвае абслугоўванне ў нестацыянарных гандлёвых аб’ектах, размешчаных на вуліцах і дваровых тэрыторыях Віцебска. Ва ўсіх прадаўцоў чатырох абследаваных гандлёвых аб’ектаў адсутнічалі адпаведныя дазволы на права ажыццяўляць рознічны гандаль, дапушчаны розныя парушэнні пры ажыццяўленні гандлёвай дзейнасці.
Праверка гандлёвага абсталявання і грамадскага харчавання Лепельскага малочнакансервавага камбіната паказала, што ў выніку адсутнасці належнага ведамаснага кантролю, непрыняцця мер прафілактыкі правапарушэнняў якасць гандлёвага абслугоўвання пакупнікоў знаходзіцца на нізкім узроўні. Парушэнні выяўлены ў кожным правераным магазіне.
Усяго па матэрыялах праверак у кастрычніку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 25 правапарушальнікаў з накладаннем штрафаў на суму 7 мільёнаў рублёў, да дысцыплінарнай – 26 чалавек, да суб’ектаў гаспадарання прыменены эканамічныя санкцыі на суму амаль 25 мільёнаў рублёў.
КДК накіраваў лісты мясцовым органам улады і Віцебскаму аблвыканкаму для прыняцця мер рэагавання і недапушчэння падобных парушэнняў.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 94 ад 01.12.2015 г.