Они пропали без вести. Шумилинский РОВД объявил розыск. Помогите

Общество Происшествия

Шумілінскім РАУС вышукваюцца прапаўшыя без вестак:
Давыдоўскі Сяргей Мікалаевіч, 08.06.1985 г. н. ураджэнец і жыхар г. п. Шуміліна, які з 2011 года не пражывае па месцы рэгістрацыі і яго месцазнаходжанне невядома.
Прыкметы: на выгляд каля 30 год, хударлявага целаскладу, рост 185 см, вочы блакітныя, валасы светла-русыя кароткія.
Асаблівыя прыкметы: на запясці правай рукі татуіроўка “За ВДВ” і відарыс купала.

Карабейнікаў Мікалай Канстанцінавіч, 13.11.1986 г. н., ураджэнец і жыхар а.-г. Светласельскі,  які 30 ліпеня 2015 года пайшоў з дому ў невядомым напрамку і з таго часу яго месцазнаходжанне невядома.
Прыкметы: на выгляд каля 28–30 год, хударлявага целаскладу, рост 160-162 см, вочы карыя, валасы чорныя кароткія.
Асаблівыя прыкметы: пасляаперацыйны шрам ад апендыцыту, на левым плячы татуіроўка ў выглядзе скарпіёна, на грудзях злева татуіроўка ў выглядзе кода групы крыві.
Быў апрануты ў камуфліраваны  касцюм армейскага ўзору, чорную скураную куртку, басаножкі шэрага колеру.
Просім грамадзян, якія што-небудзь ведаюць аб месцазнаходжанні Давыдоўскага С. М. і Карабейнікава М. К., паведаміць у бліжэйшы орган міліцыі.
Кантактныя тэлефоны: (4-14-74, 4-10-41 (АУВ Шумілінскага РАУС), 4-10-02 (дзяжурная часць Шумілінскага РАУС), 712-62-13 (МТС) або па тэлефоне 102.

Надрукавана ў № 92 ад 24.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *