Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Святатацтва
Абакралі царкву Афанасія Брэсцкага, што ў Шуміліне. Злодзей разбіў аконнае шкло і пранік унутр памяшкання. Са скрыні для ахвяраванняў прапала каля ста тысяч рублёў, укралі дзве іконы і мельхіёравы з пазалотай свяшчэнны крыж з ланцужком. Агульны ўрон, нанесены царкве, склаў каля мільёна рублёў. Па гарачых слядах злачынца затрыманы. На святыню паквапіўся непрацуючы ўраджэнец Віцебска без вызначанага месца жыхарства.
Цыгарэта
У раёне вядома нямала выпадкаў, калі прычынай пажару становіцца незатушаная цыгарэта. Так было тыдзень таму і ў Обалі. Мясцовая жыхарка запаліла лазню. Пакуль дровы разгараліся, села на лаўку пакурыць. Калі яе паклікаў сужыцель, паклала цыгарэту на лаўку і пайшла дадому. А праз гадзіну гаспадары пачулі, што трашчыць шыфер. Як потым жанчына растлумачыла супрацоўнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях, непадалёк ад пакінутай цыгарэты ляжалі газеты і сухія венікі…
Калі на месца пажару прыехалі выратавальнікі, дах лазні поўнасцю згарэў, сцены ўратавалі. Добра, што лазня стаяла наводшыбе і агонь не перакінуўся на іншыя пабудовы.
Парушальнік
Жыхар Мікіціхі, які раней быў неаднаразова судзімы за крадзеж, пагрозу забойствам, хуліганства, аказанне супраціўлення супрацоўнікам райаддзела ўнутраных спраў, парушыў патрабаванні прэвентыўнага нагляду. Згодна з пастановай суда Шумілінскага раёна мужчына быў падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню. Але ж зноў без важкіх прычын не з’яўляўся на рэгістрацыю ў РАУС, як таго патрабуюць правілы прэвентыўнага нагляду, адсутнічаў па месцы жыхарства позна вечарам. Супраць парушальніка ўзбуджана крымінальная справа.
“Самсунг”
У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар Язвіна – у яго прапаў мабільны тэлефон “Самсунг”. Пацярпелы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, таму абрабаваць яго было няцяжка. Асоба злачынцы ўстаноўлена, ім аказаўся непрацуючы жыхар Віцебска, месца знаходжання яго ўстанаўліваецца.
Прагульшчык
Жыхар Шуміліна, раней судзімы за нявыплату сродкаў на ўтрыманне непаўналетняга сына, быў асуджаны да 1,6 года абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Але ён зноў прагульваў работу. Грошы на ўтрыманне сына запазычыў за пяць месяцаў. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Лазня
У гаспадароў з Сіроціна загарэлася лазня. Палілася яна па-чорнаму, дзверцаў у топцы печкі не было. Вугалі, якія выпалі на падлогу, і сталі прычынай пажару. У лазні часткова пашкоджаны дах.
ДТЗ
У гэтым годзе ў раёне адбыліся тры дарожна-транспартныя здарэнні, два чалавекі загінулі, чатыры паранены. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі затрымалі 12 вадзіцеляў, якія не мелі правоў кіравання. Дзевяць вадзіцеляў, якія ў нецвярозым стане селі за руль аўтамабіляў, пазбаўлены вадзіцельскіх правоў.
Па матэрыялах РАУС і райаддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №16 ад 1.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *