Актыўнае жыццё шумілінскіх прыхаджан

Духоўнае Общество

Актыўнае жыццё шумілінскіх прыхаджан
Шумілінскі праваслаўны духоўны цэнтр актыўна развівае такую духоўную практыку як паломніцтва. “Паломніцтва – гэта ачышчэнне душы, – упэўнены дырэктар цэнтра Вячаслаў Ільін. – Менавіта ў святых месцах чалавек усёй сваёй сутнасцю ўспрымае боскую ласку”.
Вячаслаў Аляксандравіч яшчэ жыве ўражаннямі ад нядаўняй экскурсійна-паломніцкай паездкі ў Мінск, дзе ўдалося наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, магілу блажэннай Валянціны Мінскай, Свята-Елізавецінскі манастыр. А гэтымі днямі паломнікі Шуміліншчыны накіраваліся ў Свята-Троіцкую Сергіеву Лаўру. Яны наведаюць святыні Уладзіміра, Іванава-Узнясенскай епархіі, а таксама накіруюцца за парадай да старца Іаанікія ў сяло Чыхачова. Людзі з усяго свету едуць да яго за парадай у самых розных жыццёвых пытаннях, гаворыць Вячаслаў Аляксандравіч, які ўжо бываў на такіх прыёмах. Начная, самая моцная малітва, затым усеагульная споведзь і прычашчэнне. Старац мае божае блаславенне, якое дазваляе дараваць нават смяротныя грахі.
20-21 лістапада плануецца паездка ў Маскву, дзе паломнікі прыйдуць да мошчаў Матроны Маскоўскай, наведаюць Пакроўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр, беларускі панадворак Маскоўскага патрыярхату, храмы Хрыста Збавіцеля і Васілія Блажэннага, Чырвоную плошчу.
11-12 снежня – паездка  ў Кранштат, Санкт-Пецярбург і Вырыцу з наведваннем Свята-Троіцкай Аляксандра-Неўскай Лаўры і  іншых святынь. А ў канцы гэтага ці пачатку наступнага года, расказаў В. А. Ільін, будзе арганізавана паездка ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза. В. А. Ільін адкажа на пытанні, звязаныя з арганізацыяй паездак, па нумары 596-52-82 (МТС).

* * *
Як паведамілі рэдакцыі ў паломніцкай службе Віцебскай епархіі, апроч названых, наладжваюцца і іншыя паездкі па святых мясцінах Расіі і Беларусі.
13-16 лістапада арганізуецца паездка ў Разань, Вышу і Санаксары. Паломнікі пабачаць старажытныя манастыры, у якіх захоўваюцца каўчэгі з мошчамі Георгія Перамаганосца, Святога Панцеляймона, Мікалая Цудатворцы, Феафана Пустэльніка і іншых святых. Тут знаходзяцца цудатворныя іконы Божай Маці, святыя крыніцы. Многія, хто пабываў на магіле старца Іераніма, вылечваюцца.
22 лістапада – паездка ў Смаленск і Катынь да цудатворнай іконы Божай маці “Адыгітрыя” і іншых святыняў Смаленшчыны.
5-6 снежня паломнікі наведаюць Смагіры, Вязьму і Болдзіна. Там яны змогуць прыкласціся да цудатворнай іконы Божай Маці “Карсунская”, мошчаў прападобнага Герасіма Болдзінскага, пабываць на святых крыніцах.
19-20 снежня зноў з’явіцца магчымасць наведацца ў святыя месцы Масквы.
24-25 снежня будзе арганізавана наведванне святынь Масквы, Сергіева Пасада і Хацькова. У Гефсіманскім скіце адбудзецца сабораванне, экскурсія ў пячэры да падземнага возера і іншых святых крыніц.
26-27 снежня – паездка да беларускіх святынь Гомельшчыны, а 27 снежня паломнікі змогуць наведаць святыні Магілёва і Оршы. 2-3 студзеня чакае  паездка па святых мясцінах Пскоўшчыны.
Запісацца ў паездку можна па тэлефонах: 8(0212)67-25-48 і 8-029-7185309.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 87 ад 06.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *