11 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры
Паважаныя работнікі ўстаноў культуры Шумілінскага раёна! Ветэраны працы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас
з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Ваша праца робіць жыццё ў нашым раёне прывабным і разнастайным. Вы працуеце, калі адпачываюць іншыя, шчодра дзеліцеся з людзьмі багаццем сваёй душы, дорыце радасць зносін з прыгожым. Многія святы, конкурсы, канцэрты, якія праводзяцца ў нашым раёне, сталі традыцыйнымі і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод дзяцей, моладзі, сталага пакалення.
Людзі вашай прафесіі – яркія, захопленыя, творчыя асобы. Дзякуй вам за прафесіяналізм, любоў да прыгожага і імкнення прывіць гэтую любоў іншым. Жадаем вам натхнення, невычэрпнай энергіі, нястомнага творчага пошуку і новых дасягненняў! Дабрабыту, шчасця і любові вашым сем’ям!
Надрукавана ў №79 ад 09.10.2015 г.
11 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры
