“Аўтасэрвіс”
г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, 99 (ля АЗС).
Працуе з 8.30 да 18.00 (выхадны – нядзеля).
Тэл: 713-61-25, 718-84-33 (МТС), 5-08-70.
«Аўтасэрвіс» ад сям’і Каваленкаў
Чатыры месяцы таму ля аўтазаправачнай станцыі ў Шуміліне пачаў працаваць “Аўтасэрвіс” індывідуальнага прадпрымальніка Алены Леанідаўны Каваленка. Пакуль гэта прадпрыемства невялікае, тут працуюць усяго тры чалавекі. У тым ліку і муж Алены Леанідаўны – Міхаіл Пятровіч. “Мы аказваем паслугі па грузавому і легкавому шынамантажу, робім аднаэтапны экспрэс-рамонт, вулканізацыю колаў тэрмапрэсам, камп’ютарную дыягностыку і іншыя дробныя работы”, – расказаў Міхаіл Пятровіч.
Звяртаюцца ў “Аўтасэрвіс” і многія сельгаспрадпрыемствы. Напрыклад, тут рамантавалі колы да трактароў і машын з “АграБаравінкі”, “Прыазёрнага міру”, “Прыдзвінскага”. Засталіся задаволенымі якасцю работы. А ў пачатку тыдня, калі мы наведалі “Аўтасэрвіс”, сюды прыехаў жыхар Крывога Сяла Уладзімір Цімафееў. Мы пацікавіліся, чаму выбраў гэта прадпрыемства. “Запытаўся ў знаёмых, дзе добры аўтасэрвіс, і яны мне адказалі: “Едзь да Каваленкаў, там талковыя работнікі”. Яны, дарэчы, і расказалі нам, што рамантуюць падвеску легкавушак, шаравыя апоры, мяняюць карданныя валы, рамяні ГРМ і шмат іншага. А яшчэ запрашалі ўсіх аўтааматараў раёна нядорага памяняць летнія шыны на зімовыя, памяняць масла. “У нас закуплена сучаснае абсталяванне: шынамантажныя і балансіровачныя стэнды, гідрапрэс, пад’ёмнік, адаптары, – расказаў слесар Аляксандр Купрыянаў (на здымку). – Для кліентаў мы прапануем бавіць час у пакоі адпачынку з тэлевізарам і інтэрнэтам”.
Дарэчы, свой бізнес Каваленкі збіраюцца пашыраць: у планах закупіць стэнд развалу схаджэння і ўзяць на работу кваліфікаванага аўтамеханіка. А яшчэ ў бліжэйшым будучым Каваленкі на тэрыторыі “Аўтасэрвісу” адкрыюць магазін, дзе можна будзе набыць машыннае масла, розныя інструменты і запчасткі для рамонту аўтамабіляў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №79 ад 09.10.2015 г.
Автосервис это хорошо у нас в Шумилино уже в 4 местах можно колеса поменять за 20 минут. А вот почему местная власть не может решить вопрос по людски с техосмотром непонятно. Почему к примеру людям надо мучиться стоять в очереди с 6 утра в дождь и в грязь.