Кожны вадзіцель павінен ведаць
Фіксацыя перавышэння хуткасці руху транспартнага сродку ажыццяўляецца спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме, маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісы.
У выпадку выяўлення факта перавышэння хуткасных рэжымаў руху адміністрацыйнай адказнасці падлягае ўласнік транспартнага сродку.
Калі ўласнікам (уладальнікам) транспартнага сродку з’яўляецца юрыдычная асоба, у гэтым выпадку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваецца вадзіцель, які кіраваў транспартным сродкам у момант парушэння Правілаў дарожнага руху. Па патрабаванні службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, юрыдычная асоба абавязана ў пяцідзённы тэрмін прадаставіць інфармацыю пра гэтага вадзіцеля.
Далей упаўнаважанай службовай асобай выносіцца пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання без удзелу вадзіцеля, у адносінах да якога вядзецца адміністрацыйны працэс.
Пастанова ўступае ў законную сілу з даты яе вынясення.
Пры гэтым пастанова павінна ўтрымліваць:
– дату і месца яе складання;
– назву органа, пасаду і прозвішча асобы, якая выносіць пастанову;
– звесткі пра асобу, якая прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці;
– час, месца і абставіны здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння з указаннем на частку артыкула, артыкула Асаблівай часткі Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад адміністрацыйных правапарушэннях, якая прадугледжвае адказнасць за дадзенае правапарушэнне;
– відарыс транспартнага сродку, зафіксаваны спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі ў момант здзяйснення правапарушэння;
– прынятае рашэнне.
Копія пастановы накіроўваецца заказным лістом асобе, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, на працягу трох дзён з дня вынясення пастановы.
Калі вы не згодны з копіяй пастановы
Строга на працягу аднаго месяца з дня атрымання копіі пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання вадзіцель мае права падаць адпаведную пісьмовую заяву ў Дзяржаўную аўтамабільную інспекцыю Міністэрства ўнутраных спраў па месцы жыхарства, калі:
– не згодны з прыцягненнем яго да адміністрацыйнай адказнасці;
– мае доказ таго, што ў момант фіксацыі правапарушэння транспартны сродак знаходзіўся ва ўладанні або карыстанні іншай асобы.
Пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання таксама можа быць апратэставана пракурорам.
Пастанова аб накладанні спагнання страчвае сілу ў дзень падачы ўказанай вышэй заявы або пратэсту пракурора. Далей адміністрацыйны працэс вядзецца ў парадку, прадугледжаным Працэсуальна-выканаўчым кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Калі ў ходзе працэсу будзе ўстаноўлена асоба, якая ў момант фіксацыі валодала ці кіравала транспартным сродкам, то на ўласніка аўтамабіля адміністрацыйнае спагнанне накладзена не будзе. Пры гэтым спагнанне можа быць накладзена не пазней за два месяцы з дня страты сілы высланай вадзіцелю копіі пастановы.
За перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху, зафіксаванае спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, працуючымі ў аўтаматычным рэжыме, на вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу па арт. 18.13 Перавышэнне хуткасці руху” КаАП Рэспублікі Беларусь (часткі 5-8 адпаведна):
– 90 тысяч рублёў – за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/гадз.;
– 350 тысяч рублёў – за перавышэнне хуткасці ад 20 да 30 км/гадз.;
– 720 тысяч рублёў – за перавышэнне хуткасці ад 30 да 40 км/гадз.;
– 1 080 тысяч рублёў – за перавышэнне хуткасці на 40 і больш км/гадз.
Акрамя стацыянарных у месцах канцэнтрацыі ДТП таксама працуюць мабільныя ўстройствы кантролю хуткасных рэжымаў. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху захоўваць устаноўленую хуткасць, а таксама строга прытрымлівацца ўказанняў дарожных знакаў.
Аляксандр СЦЯПАНАЎ, начальнік міжраённага аддзела ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Надрукавана ў №78 ад 06.10.2015 г.
В Язвино и Никитихе установлены приборы фотофиксации нарушения скоростного режима. Что делать, если вы получили «письмо счастья»?
