Птушыны фэст у музеі
З 30 верасня па 12 кастрычніка ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі будзе праходзіць унікальная выстава жывых птушак «Свет пеўчых птушак». Усе ахвотнікі змогуць не толькі ўбачыць экзатычных птушак і нацешыцца іх цудоўнымі спевамі, але і даведацца шмат цікавага пра іх. Японскія, рысавыя, дыяментавыя амадыны, сібірскія урагусы, зелянушкі, канаплянкі, канарэйкі і шчыглы – гэта далёка не поўны спіс усіх «крылатых спевакоў», прадстаўленых на выставе.
Надрукавана ў № 76 ад 29.09.2015 г.
Послушать и увидеть певчих птиц можно будет в Шумилино в музее
