Рабочее совещание в райисполкоме: чтобы платить зарплату, надо продавать продукцию

Актуалии

Каб плаціць зарплату, трэба прадаваць прадукцыю
Учора на рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якую правёў кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук, былі абмеркаваны надзённыя пытанні жыцця раёна.
Працягваючы тэму эфектыўнасці вытворчасці, узнятую на абласной нарадзе, Вальдэмар Антонавіч яшчэ раз нагадаў: каб плаціць зарплату, трэба прадаваць прадукцыю. А калі, напрыклад, раён прадае 5,89 літра малака на карову (па вобласці – 7,71 літра), то адкуль браць годную зарплату? Разам з тым усе гаспадаркі па восені рапартавалі, што кармы нарыхтаваны ў поўным аб’ёме.
І не толькі ў сельскай гаспадарцы нізкая эфектыўнасць працы. Сёння райспажыўтаварыства выпускае толькі 2 тоны хлеба, не працуе цэх безалкагольных напіткаў. Марудна вырашаюцца пытанні па рэканструкцыі вытворчасці на Обальскім керамічным заводзе – горадаўтвараючым прадпрыемстве. Усе гэтыя і іншыя пытанні, ад якіх залежаць жыццядзейнасць раёна, дабрабыт людзей, трэба вырашаць неадкладна, падкрэсліў В. А. Падляшчук.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *