“Вясёлы кірмаш” завітаў у Шуміліна

Актуалии Мир увлечений Общество

«Вясёлы кірмаш»
Усё, лета не будзе – восень прыйшла. Пра гэта – хмарнае неба, нядобры вецер, часты дождж, пажаўцелая лістота і восеньскі кірмаш у раённым цэнтры культуры. Так, калі ў агародзе збольшага спраўляешся, самы час пахваліцца тым, што вырасла, паглядзець, на што багатыя засекі сяброў.
16 верасня мерапрыемства пад назвай “Вясёлы кірмаш” прайшло ў РЦК, сабраўшы за шчодрым восеньскім сталом членаў клуба “Ветэран”, заядлых агароднікаў.

Свята аказалася багатым на трапныя беларускія жарты, яркія восеньскія кветкі, дачныя рэкорды. Удзельнікі мерапрыемства ўсе спявалі дачны гімн, выконвалі песні пра жыццё, родны край, апладысментамі сустракалі сакавітыя прыпеўкі. Падвялі такі своеасаблівы вынік работы, закрылі сезон.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 74 ад 22. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *