Серабро сусветнага першынства
На мінулым тыдні у сербскай Субоціцы прайшоў чэмпіянат свету сярод кадэтаў па грэка-рымскай барацьбе. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі выступаў і обальскі барэц Вадзім Грачухін.
У вагавой катэгорыі 76 кг Вадзім пасля перамог над барцамі з Харватыі, Румыніі, Славакіі і Кыргызстана выйшаў у фінал, у якім прайграў украінскаму спартсмену. Такім чынам, у нашага земляка сярэбраны медаль сусветнага першынства.
Віншуем Вадзіма Грачухіна і яго трэнера Пятра Ганушчанку з серабром чэмпіянату свету і зычым новых перамог на міжнароднай арэне.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 68 ад 01.09.2015 г.