В субботу «прямую линию» провела председатель районного Совета депутатов Ирина Новикова

Актуалии Общество Президент

Па пытаннях сялянскіх падворкаў
У мінулую суботу “прамую лінію” з насельніцтвам раёна праводзіла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
І першы званок з вёскі Мосарава тычыўся, напэўна, аднаго з самых актуальных пытанняў – уборкі зерня на прысядзібных участках. Ірына Мікалаеўна запэўніла вяскоўцаў, што да канца тыдня ўсе прыватныя ўчасткі ў Сіроцінскім сельсавеце будуць абмалочаны. Прагноз надвор’я дазваляе ўбраць спелае збожжа сухім.
Наогул, як расказала старшыня райсавета, з 1088 прыватных участкаў засталося ўбраць 312. Практычна завяршылі ўборку агародаў у ААТ “Лаўжанскае”, КУСГП “Ульскі”, ААТ “Ляжні”. Больш за 60% прыватных зерневых абмалочана ў “Прыазёрным міры” і “Мішневічах”. Ёсць упэўненасць, што за тыдзень усе агароды будуць убраны.
Жыхары вёскі Гаравыя, што на Обальшчыне, паскардзіліся на тое, што ў вёсцы ёсць праблемы з вадой: на другіх паверхах вада з’яўляецца толькі ноччу, няма вады ў калодзежах.
Праблема водазабеспячэння сапраўды абвастраецца час ад часу, але УП ЖКГ па заяўках завозіць ваду ў калодзежы. Ірына Мікалаеўна адразу патэлефанавала старшыні Обальскага сельвыканкама  М. А. Будневічу, каб ён разам з кіраўніком падраздзялення УП ЖКГ разабраўся і вырашыў праблемнае пытанне.
З вёскі Макракі патэлефанавала гаспадыня вялікага падворку, якая прасіла выдзеліць сенакос ці дапамагчы купіць сена. Гаспадары заўсёды касілі два ўкосы і сена на кароў хапала, але сёлета другі ўкос згарэў ад спёкі. Яшчэ гаспадыня паскардзілася на тое, што ААТ “Лаўжанскае” завінавацілася за 5 здадзеных цялятак. У ходзе размовы было вынайдзена рашэнне, якое, напэўна, задаволіла абодва бакі: гаспадарка разлічыцца за цялят сенам.
Жыхарка вёскі Ласвіцкія паскардзілася на тое, што ў яе не працуе тэлефон. Як высветлілася, у  РВЭС ведаюць пра заяўку і ў пачатку тыдня брыгада сувязістаў будзе шукаць парыў і рамантаваць лінію сувязі.
Жыхары з дома №20 па вуліцы Кароткіна, што ў Шуміліне, прасілі заасфальтаваць іхні двор. Заяўніцы было патлумачана, што камунальная служба аднаўляе асфальт, які быў пашкоджаны пры замене цеплатрас, на рамонт іхняга двара, на жаль, пакуль што няма сродкаў, але пры жаданні жыхары могуць пакласці асфальт за ўласныя грошы.
Тэлефонныя “прамыя” лініі кіраўніцтва мясцовых органаў улады з насельніцтвам даказалі сваю эфектыўнасць і карыстаюцца папулярнасцю. Яны даюць магчымасць людзям патэлефанаваць да прадстаўнікоў ўлады і задаць набалелае пытанне. З другога боку, органы ўлады “трымаюць руку на пульсе” актуальных праблем жыхароў рэгіёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 66 ад 25.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *