25 ліпеня – Дзень пажарнай службы

Актуалии Официально

25 ліпеня – Дзень пажарнай службы
Паважаныя работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ветэраны пажарнай службы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам – Днём пажарнай службы!
За гады работы ў вас сфарміраваўся моцны прафесійны калектыў, здольны рашаць задачы любой складанасці. Мы цэнім вашу нялёгкую, звязаную з рызыкай для жыцця, важную для ўсяго насельніцтвам раёна працу. Ваша работа параўноўваецца з подзвігам у мірны час. Мужнасць, стойкасць, гатоўнасць да самаахвяравання, чуласць і спагада – рысы характару, якія вызначаюць работнікаў аддзела.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, энергіі і невычэрпнай  кры-ніцы жыццёвых сіл! Няхай  вам спадарожнічае ўдача і поспех у справах!
Надрукавана ў №57 ад 24.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *