26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з надыходзячым прафесійным святам – Днём работнікаў гандлю!
Ваша галіна ўносіць важкі ўклад ва ўстойлівае развіццё эканомікі краіны і раёна і адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні насельніцтва неабходнымі таварамі і паслугамі. Ад вашага прафе-сіяналізму, кампетэнтнасці, адказнасці ў многім залежыць настрой і дабрабыт людзей.
Гандаль у нашым раёне ўпэўнена развіваецца. Адкрываюцца сучасныя магазіны, прапануецца вялікі асартымент тавараў і паслуг. Здаровая канкурэнцыя гандлёвых прадпрыемстваў дае магчымасць уплываць на цэны і павышаць якасць працы.
Жадаем усім работнікам гандлю моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у прафесійнай дзейнасці!
Надрукавана ў №57 ад 24.07.2015 г.
26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю
