Праздник улицы 70 лет БССР в Шумилино

Актуалии Край шумілінскі

Вуліца 70 год БССР. У гонар юбілейнай даты

У свяце ўдала спалучыліся і змястоўны сцэнарый, і  цікавасць жыхароў гэтай вуліцы і суседніх, і надвор’е, якое ўсё ж не падвяло, хаця некалькі кропель дажджу і грозныя цёмныя хмары вельмі пужалі. Парадавалі выступленнямі і самадзейныя артысты. Дарэчы прыйшліся дзіцячыя атракцыёны, выставы музея і Дома рамёстваў.

На свята завіталі і госці. Перад прысутнымі выступілі намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, намеснік начальніка ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікава, дырэктар УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» У. В. Касьянаў. Цікавую гісторыю вуліцы расказала дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея С. В. Іванова.

Вядучыя свята пастараліся ўзгадаць пра кожнага жыхара вуліцы 70 год БССР, якія чымсьці вызначыліся і дадалі гонару як сям’і, так вуліцы і райцэнтру. Асаблівыя словы падзякі атрымаў на свяце ветэран Вялікай Айчыннай вайны П. З. Лемешаў, яму – кветкі, сувенір і песенны падарунак. Не забылі пра старажылаў вуліцы, самых маленькіх жыхароў і самыя маладыя сем’і, мнагадзетныя сем’і. Дарэчы, раённы савет жанчын падрыхтаваў мнагадзетным сем’ям вуліцы 70 год БССР падарункі.

Выступіла на свяце і жыхарка вуліцы настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №1 Т. У. Рубіна. Яна адказала на некаторыя пытанні вядучых, а пасля яшчэ выканала душэўную песню.

Па словах рэжысёра і вядучага Аляксандра Карнілава, работніка Шумілінскага раённага цэнтра культуры, усё задуманае ўдалося прадэманстраваць і ўвасобіць. І падрыхтоўчая работа, прызнаўся ён, была праведзена вельмі вялікая: фактуры прыйшлося назбіраць шмат, каб гледачам было цікава слухаць пра сябе, сваіх суседзяў і знаёмых. Думаецца, жыхарам вуліцы надоўга запомніцца свята іх роднай вуліцы, жыццё якой працягваецца…

Алена КАРПУШЭНКА.

З гісторыі


Вуліца з савецкай назвай

Вуліца 70 год БССР мае параўнальна малады ўзрост, у гэтым годзе адзначыўшы свой 26-ы дзень нараджэння. Яна атрымала сваю назву ў 1989 годзе ў гонар юбілейнай даты – 70-годдзя з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. І хоць сёння ўжо наша краіна завецца Рэспубліка Беларусь, але вуліца з савецкай назвай у нашым райцэнтры засталася.

Да слова. У Шуміліне сёння налічваецца 89 вуліц і завулкаў, і толькі дзве з іх названы ў гонар юбілейных дат савецкай эпохі: 40 год Кастрычніка (у мікрараёне СШ №2) і вуліца 70 год БССР.

Вуліца размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй часці г. п. Шуміліна, паміж дзвумя найбольш працяжнымі вуліцамі нашага гарадка – Юбілейнай і Суворава. Назваць яе доўгай нельга, бо яе даўжыня складае каля 450 метраў. На ёй размясціліся 12 будынкаў і пабудоў, большасць з якіх складаюць жылыя дамы: 8 шматкватэрных дамоў, у якіх пражываюць 712 чалавек. Сучасная забудова вуліцы рознапавярховая: два дамы 5-павярховыя, два – 4-х павярховыя, і чатыры маюць 3-х павярховую канструкцыю. 5 дамоў пабудаваны з цэглы, а 3 з’яўляюцца панэльнымі.

Забудова вуліцы вялася, можна сказаць, “свабодна”, у асноўным па правы бок. Адсюль і асаблівасць у нумарацыі дамоў. Толькі два дамы маюць няцотны лік – №1 і №5. Па гэтых адрасах знаходзяцца адпаведна два магазіны.

Святлана ІВАНОВА, дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея,

Марыя ПРЫХОДЗЬКА, навуковы супрацоўнік Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Працяг чытайце ў №56 за 21 ліпеня.



1 комментарий по теме “Праздник улицы 70 лет БССР в Шумилино

  1. Вот это был настоящий праздник, который прошел красочно и организованно, несмотря на погоду. Большое спасибо организаторам и артистам ! Побольше бы таких праздников.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *