Чэмпіён Балтыйскіх гульняў
У канцы мінулага тыдня ў Германіі прайшлі юнацкія Балтыйскія Алімпійскія гульні па грэка-рымскай барацьбе. Абальчанін Вадзім Грачухін у вагавой катэгорыі 76 кг заваяваў залаты медаль.
Шчыра віншуем Вадзіма Грачухіна і яго трэнера Пятра Ганушчанку з высокім спартыўным дасягненнем і зычым новых поспехаў на міжнароднай арэне!
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №52 ад 07.07.2015 г.