Специалисты Шумилинского РЭС ведут модернизацию линий электропередач

Новости Экономика

У райцэнтры мяняюць слупы
На гэты год спецыялісты РУП “Віцебскэнерга” запланавалі рэканструкцыю ліній электраперадач па вуліцах Луначарскага, Кароткіна, Ленінскай, Вакзальнаяй Шумілінскай, 2-ой Энгельса.
“Мы ў адказе за тэхнічнае абслугоўванне, капітальны і аварыйны рамонт лініі электраперадач, – расказаў інжынер Шумілінскага раёна электрасетак Ігар Лапавухаў. – Старыя лініі электраперадач аджылі сваё. Правады з тонкім сячэннем даўно трэба было замяніць на больш сучасныя – з палімернай ізаляцыяй. Яны моцныя: не рвуцца, калі нават на іх у буру падае невялікае дрэва”. Электрыкі заверылі, што новыя правады больш надзейныя: не будзе перападаў напружання (такія праблемы раней мелі месца асабліва ў шматпавярховых дамах райцэнтра).
Дзеля рэканструкцыі лініі электраперадач у Шуміліне РУП “Віцебскэнерга” заключыла дагавор з прадпрыемствам СМУ-2, у якога ёсць спецыяльная тэхніка.  І на мінулым тыдні электрыкі працавалі на вуліцы Шумілінскай.  “Усяго па райцэнтру наша брыгада памяняе ў чэрвені 78 электрычных слупоў”, – расказаў прараб СМУ-2 Ігар Ульянаў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №47 ад 19. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *