В связи с сухой погодой в Беларуси закрывают леса для посещения

Новости Общество

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 23 раёнах Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. Абмежаванні ўведзены ў сувязі са складанай пажаранебяспечнай абстаноўкай і метэаралагічным прагнозам па захаванні спякотнага сухога надвор’я.

На стадыі разгляду знаходзіцца прадстаўленні лясгасаў у мясцовыя выканкамы аб забароне на наведванне лясных масіваў ва ўсіх раёнах Віцебскай, большасці раёнаў Гродзенскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Чакаецца, што на Віцебшчыне забарона будзе ўведзена ўжо да бліжэйшых выхадных.

Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў, згодна з арт. 76 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, маюць права ўстанашліваць органы мясцовай выканаўчай улады ў сувязі з наступленнем высокай пажарнай небяспекі ў лясах.

У час забароны закрываюцца  ўсе шлагбаўмы на с’ездах з дарог у лясы, пры неабходнасці ўстанаўліваюцца таблічкі з інфармацыяй. Выносяцца рашэнні мясцовых органаў улады па абмежаванай ці поўнай забароне на наведванне, у тым ліку ўезд механічных транспартных сродкаў у лясы і на тарфянікі (акрамя тэхналагічнага транспарту лясгасаў). На аўтатранспарце можна праязджаць толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да абсталяваных месцаў адпачынку. Распальванне вогнішчаў у лясах і на тарфяніках забаронена.

Парушальнікам пагражае папярэджанне ці штраф да 25 БВ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *