Паважаныя работнікі меліярацыйнай галіны раёна, ветэраны працы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў
шчыра віншуюць вас з прафесійным святам – Днём меліяратара!
Праца меліяратара шаноўная і паважаная. Створаныя працай некалькіх пакаленняў работнікаў Шумілінскага ПМС, меліярацыйныя сістэмы і гідратэхнічныя збудаванні працягваюць прыносіць карысць палеткам, пашам, садзейнічаюць тым самым развіццю сельскай гаспадаркі раёна.
Упэўнены, што ўсведамляючы важнасць і запатрабаванасць штодзённай стваральнай працы, меліяратары і надалей будуць імкнуцца дасягаць новых прафесійных поспехаў, а сама галіна будзе дастойна падтрымана на дзяржаўным узроўні.
У дзень прафесійнага свята выказваем вам шчырую падзяку за адказныя адносіны да справы, добрасумленную работу на карысць Шумілінскага раёна!
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту!
Надрукавана ў №43 ад 05.06.2015 г.