“Увага – дзеці!”
З 25 мая па 5 чэрвеня супрацоўнікі ДАІ РАУС праводзяць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!” Правілы дарожнага руху абавязваюць вадзіцеляў у дзённы час ехаць з уключаным бліжнім святлом фар.
Падчас мерапрыемства супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзяць прафілактычныя гутаркі ва ўстановах адукацыі, тлумачаць дзецям, як важна ведаць і захоўваць Правілы дарожнага руху.
Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы дарожнага руху сведчыць пра тое, што па рэспубліцы ў чэрвені-жніўні штогод абвастраецца праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Ужо за студзень-красавік гэтага года ў ДТЗ загінулі трое дзяцей, 65 атрымалі траўмы. На тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 4 ДТЗ, у якіх траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі чацвёра дзяцей. У нашым раёне, дзякуй богу, выпадкаў траўміравання непаўналетніх сёлета няма. Тым не менш, у пачатку летніх канікул усім бацькам рэкамендуецца паўтарыць з дзецьмі Правілы дарожнага руху, растлумачыць, да чаго можа прывесці свавольства на дарогах.
Мікалай ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №42 ад 02.06.2015 г.
Водители, будьте внимательны — у детей начались каникулы
