В «Шумилинском райагросервисе» с севом справляются сами

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

З пасяўной спраўляюцца самі
У гэтым годзе ва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” перанялі вопыт СФГ “Раднік” і працавалі на ворыве кругласутачна. Такім чынам змаглі ў сціслыя тэрміны падрыхтаваць глебу для сяўбы зерневых і зернебабовых, а потым засеяць 900 гектараў. Прычым, гаспадарка закупіла ў Тулаве 33 тоны элітнай пшаніцы, якой хапіла на 120 гектараў.
“Загадзя абмеркавалі з механізатарамі варыянт работы ў дзве змены, яны згадзіліся, – кажа дырэктар “Шумілінскага райаграсэрвісу” У. В. Касьянаў. – Мы падлічылі: чым клікаць кагосьці на дапамогу, дык дзешавей будзе справіцца самім. Механізатары ўсе вопытныя. Магчыма, з навічкамі было б і цяжка, а з бывалымі – працаваць любата. Другая змена працавала з шасці гадзін вечара да шасці раніцы. За начную работу хлопцы атрымаюць даплату”. Кіраўнік гаспадаркі пахваліў тых, хто працаваў з плугамі ў дзве змены: Рыгора Кавалёва, Івана Баранава, Уладзіміра Матузава, Аляксандра Драгуна, Міхаіла Мануйку, Руслана Цобанава.
На мінулым тыдні ў райаграсэрвісе заканчвалі сеяць яравы рапс, працягвалі сеяць кукурузу. На сеялках рупіліся Аляксандр Шабанаў і Аляксандр Філіпенка. Але асноўная нагрузка лягла на Пятра Палаўкова. Ён вопытны механізатар, з году ў год да свайго МТЗ падчапляе пасяўны агрэгат. “Трактар і сеялка Пятра Палаўкова былі адрамантаваныя першымі, і гэта заслуга самога механізатара, – кажа Уладзімір Віктаравіч. – Я чалавек новы, працую ў гаспадарцы толькі з сакавіка, але адразу ўбачыў, што гэты чалавек надзейны. Такіх бы паболей у сельскую гаспадарку”.
Дарэчы, на мінулым тыдні на рахунку Пятра Палаўкова было больш за васемсот засеяных гектараў. Гэта самы лепшы вынік у раёне сярод сеяльшчыкаў.
Разам з У. В. Касьянавым, галоўным аграномам гаспадаркі М. Я. Маліноўскім мы пабывалі на мінулым тыдні на палетках ля Хацілава. На полі з сеялкай тут працаваў П. Палаўкоў. “Пасяўная, як заўсёды, напружаная, – кажа механізатар. –  Некалькі дзён працаваў з плугамі, затым – на сеялцы. Пры норме ў 17,5 гектара засяваю за дзень па сорак гектараў”. Па разліках эканамістаў, рупіцца звыш нормы выгадна ў матэрыяльным плане: за кожны звышпланавы засеяны гектар механізатару аплата ідзе па двайному тарыфу.
“Усяго нам трэба пасеяць 600 гектараў кукурузы, – расказаў Міхаіл Ягоравіч. – Насенне набылі ў Брэсцкай вобласці. Нашы механізатары працуюць на сумленне. Ёсць толькі адзін памочнік з ДРБУ-204 – Васіль Кузняцоў, які працуе з чызелем”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
На здымку: лепшы сейбіт раёна Пётр Палаўкоў (справа) з кіраўніком гаспадаркі У. В. Касьянавым.
Надрукавана ў №38 ад 22.05.2015 г.



2 комментария по теме “В «Шумилинском райагросервисе» с севом справляются сами

  1. МОЛОДЦЫ.ДВА РАЗА В ГОД МОЖНО И ПОРАБОТАТЬ…

  2. Виктор, Вы, судя по всему, и понятия не имеете,и никогда не работали от темна до темна в сельском хозяйстве,а строите насмешки.Нужно хотя-бы немножко уважать этих людей и общество.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *