Першыя на сяўбе
Згодна з умовамі матэрыяльнага заахвочвання гаспадарак і асобных работнікаў, якія дасягнулі плёну ў пару сяўбы-2015, на 14 мая на раённую Дошку Гонару, зацверджаную ў раённай газеце “Герой працы”, заносяцца:
Палаўкоў Пётр Васільевіч, механізатар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, які на МТЗ-3022 з сеялкай АПП-6 засеяў 848 гектараў зерневых і зернебабовых;
Жыгуноў Мікалай Уладзіміравіч, механізатар ААТ “Прыазёрны мір”, які на МТЗ-3022 з сеялкай АПП-6 засеяў 824 гектары зерневых і зернебабовых;
Баршынаў Павел Анатольевіч, механізатар ААТ «АграБаравінка», які на МТЗ-2822 з сеялкай АПП-6 засеяў 777 гектараў зерневых і зернебабовых.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2015 г.
Лидеры весеннего сева Шумилинского района
