«Вот придёт лето — и оживёт деревня» — говорит старейшина деревни Чисти, что в Шумилинском районе

Общество Сельское хозяйство

Хвалюецца за жыццё вёскі Чысці
Таццяна Рыгораўна Сініцына з  Чысцяў больш за дзесяць гадоў з’яўляецца старэйшынай сваёй вёскі і Дворышча. Гэта жанчына –  чалавек паважаны і аўтарытэтны, яна  – правая рука старшыні Сіроцінскага сельвыканкама.
Мясцовыя жыхары расказалі, што Таццяна Рыгораўна чалавек мудры, жыве праблемамі людзей, стараецца дапамагчы, чым можа. Яе светлыя намеры, дабрачынныя дзеянні могуць служыць прыкладам для ўсіх іншых вяскоўцаў.
“Жыццё кожнага чалавека на вёсцы ва ўсіх на вачах, – кажа старэйшына. – У нас, не тое што ў горадзе, ні ад каго не схаваешся. Ведаю, што добрае ці непрыемнае здарылася ў суседзяў, хто захварэў і не можа нават прынесці вады. Калі не прыязджаюць родзічы, спяшаемся такому чалавеку на дапамогу”.
Т. Р. Сініцынай людзі давяраюць. Ведаюць, што яна не кідае слоў на вецер. І калі ёсць праблемы з аўтамагазінам, асвятленнем ці водазабеспячэннем, то звяртаюцца да старэйшыны. А яна ў сваю чаргу тэлефануе ў сельвыканкам. Многія дробныя праблемы вырашаюцца адразу. А некаторыя патрабуюць часу. Так, зараз старэйшына б’е трывогу пра стан дарог у Чысцях. Не на руку мясцовым жыхарам, што праз вёску ходзяць магутныя лесавозы і разбіваюць дарогу.  Людзі занепакоены тым, што могуць выйсці са строю водаправодныя трубы. Таму старэйшына звярталася ў сельвыканкам з просьбай: няхай аб’язная дарога для лясгасаўскіх машын будзе праходзіць не праз вёску.
Таццяна Рыгораўна клапоціцца пра нямоглых і адзінокіх,  хвалюецца за жыццё вёскі, мясцовых людзей і дачнікаў, якіх асабліва многа ў Дворышчы. “Вось наступіць лета – зажыве вёска, забуяе кветкамі, зазвініць галасамі”, – аптымістычна кажа жанчына.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №33 ад 30.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *