Давайте, наведём порядок на берегах озёр

Актуалии Общество Экология

“Чысты вадаём”: Навядзём парадак на азёрах
Праўленне Рэспубліканскага савета РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” абвясціла акцыю “Чысты вадаём”, якая пройдзе з 24 па 30 красавіка і накіравана на прывядзенне ў парадак прыбярэжных зон водных аб’ектаў перад адкрыццём сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.
Установа “Шумілінская раённая арганізацыйная структура РДГА “БТПР” правядзе акцыю з 24 па 30 красавіка на азёрах Зялёнае і Зачорнае Сіроцінскага сельсавета.
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да акцыі!

Трэба проста прыбраць смецце на беразе
Возера Лескавіцкае – найбольш папулярнае месца летняга адпачынку жыхароў райцэнтра. Менавіта тут 20 красавіка 2015 года прайшла акцыя “Чысты бераг”, мэтай якой было прывесці ў парадак прыбярэжную зону. З ініцыятывай па яе правядзенні выступіў “Шумілінскі рыбалоўны клуб” на чале з Аляксеем Шчарбаковым, Яўгенам Кавалевым і Арцёмам Жураўлевым.
– Першы выхад на ўборку заўсёды самы працаёмкі, – прызналіся  хлопцы пасля работы. – За зіму на берагах возера сабралася шмат рознага смецця: цыгарэтныя пачкі, пластыкавыя бутэлькі і пакеты. Прыйшлося ўсё гэта збіраць у мяшкі, якія потым вывезлі ў кантэйнеры. Дзве гадзіны — і паласа берага чыстая. Мы   задаволеныя сённяшнім вынікам. І вельмі спадзяемся, што чысціня і парадак  на гэтым месцы захаваецца як мага даўжэй.
Акцыя “Чысты бераг” – гэта праява павагі да нашай прыроды, клопату пра людзей, якія будуць адпачываць ля вады.
Вольга КОЦІКАВА, няштатны карэспандэнт.
Надрукавана ў №31 ад 24.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *