17 апреля чествуют ветеранов-спасателей

Общество

У гонар ветэранаў-выратавальнікаў

17 красавіка – Дзень ушанавання ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Яго ў нашым раёне адзначаюць тыя два дзясяткі чалавек, якія калісьці неслі службу ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, а зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Сярод іх – былы начальнік райаддзела Мікалай Уладзіміравіч Жукаў, які ўзначальвае раённае аддзяленне Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях “Выратавальнік”.

“Наша грамадская арганізацыя афіцыйна зарэгістравана  2 красавіка бягучага года,  – расказаў Мікалай Уладзіміравіч.  – Дзень ушанавання ветэранаў святкуецца менавіта 17 красавіка, бо гэту дату прынята лічыць днём стварэння савецкай пажарнай аховы. А большасць ветэранаў пачыналі свой працоўны шлях яшчэ ў савецкія часы. Падчас свята мы мяркуем сабрацца ў райаддзеле, згадаць гады службы і сваю маладосць. Хочацца павіншаваць сваіх былых калег са святам і пазычыць ім добрага здароўя і ўсяго найлепшага”.

Дарэчы, ветэраны райаддзела па надзвычайных сітуацыях і сёння ў страі. Як расказаў намеснік начальніка РАНС Д. А. Красоўскі, яго старэйшыя калегі вядуць актыўны лад жыцця: з’яўляюцца пазаштатнымі пажарнымі інспектарамі,  прымаюць удзел у падворных абходах.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *