Лёду на рэчках няма – год будзе рыбны

Общество Экология

Лёду на рэчках няма – год будзе рыбны
Ад знаёмых рыбакоў пачула  нядаўна такую прыкмету: калі 16 красавіка (3  красавіка па старому стылю) лёду на рэчках няма, то год будзе рыбны.
Зацікавілася: чаму гаворка ідзе менавіта пра 16  красавіка? Як высветлілася, такая прыкмета мае старажытныя карані. Менавіта ў гэты дзень адзначалася свята, якое называлі Вадаполам, Пераплутам, Днём Вадзянога або Мікітам Вадаполам.  Яшчэ ў старажытнай Русі ў трэці красавіцкі дзень святкавалі прабуджэнне ад зімовай спячкі Вадзянога, русалак і ўсёй вадзяной жыўнасці. Існавала павер’е, што Вадзяны за зіму прагаладаўся, і яго трэба накарміць. Каб задобрыць вадзяную нечысць, мясцовыя рыбакі ахвяравалі каня. Быццам бы тады Вадзяны станавіўся добрым і пакладзістым, пераманьваў з іншых рэк у сваю (калі пры гэтым быў крыгаход або лёду ўвогуле не было) самыя вялікія рыбіны. А ў непагадзь ці буру заўсёды ратаваў рыбакоў і не рваў іхнія невады.
Вядома, сёння ніхто не верыць у Вадзяных і русалак. І няма дурняў ахвяраваць коньмі. Але ж прыкмета  – калі лёду на рэчках няма, то год будзе рыбны – засталася. Ну, а верыць у яе ці не – справа кожнага.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №29 ад 14.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *