Шумилинские гимназисты отлично провели три дня в браславском молодёжном лагере

Образование

Тры незабыўныя дні ў Браславе
Natus Vincere (народжаныя перамагаць) – пад такой гучнай назвай каманда нашай гімназіі прыняла ўдзел у анлайн-гульні “Наша Беларусь: мэты ўстойлівага развіцця”. У склад каманды ўвайшлі вучні 10 класа: Коваль Віка, Сава Насця, Піліпёнак Улад, Лінаў Міша, Сімановіч Лаліта і аўтар гэтых радкоў. Тры гадзіны  мы выконвалі заданні гульні, фармулявалі гіпотэзы, праводзілі міні-даследаванні. Вынікі падвялі арганізатары анлайн-гульні – асацыяцыя “Адукацыя для ўстойлівага развіцця”( г. Мінск) і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка.
У гульні прынялі ўдзел 58 каманд, пераможцамі сталі толькі 12, у тым ліку і мы. У сувязі з гэтым нас на тры дні запрасілі ў вясенні дыскусійны міжнародны маладзёжны лагер у Браслаў. На вясенніх канікулах Лаліта Сімановіч, я і наш настаўнік В. А. Жыгунова адправіліся ў шлях.
Лагер праходзіў на базе гімназіі г. Браслава. Агульная колькасць удзельнікаў – 68 чалавек. Вельмі насычанай і цікавай была праграма лагера, дэвіз якога гучаў так – “Думай глабальна, дзейнічай лакальна”. Мы шмат разважалі пра тое, што людзі павінны захаваць багацце і прыгажосць Зямлі, ствараць культуру талерантнасці, ненасілля і міру. Моладзь не толькі дыскуціравала, але і ўкараняла свае ініцыятывы ў жыццё. Напрыклад, мы наведалі дзіцячы сад і расказалі дзеткам пра  Чырвоную кнігу Беларусі, арганізавалі экскурсію “Па слядах Напалеона Орды”, правялі акцыю “Лятаючыя жаўрукі”. Асабіста мне вельмі спадабаўся дэпутацкі клуб “Наш Браслаў: фарміруем маладзёжны погляд”, дзе мы маглі пагаварыць з дэпутатамі Браслава. На “ўра” прайшоў канцэрт выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў “Браслаў збірае сяброў”. Дужа ўразілі дзяўчаты Юлія і Алена Стэфняк з дыягназам ДЦП, якія прыехалі з Мінска і прывезлі сваю калекцыю карцін: жывапіс воўнай і бацік.
Мы таксама прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Я адкрываю свет”. Была для нас арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі  Цэнтра экалагічных рашэнняў.
Адным словам, гэта былі адны з самых запамінальных дзён у маім жыцці.
Прохар НАВІЦКІ, вучань 10 класа раённай гімназіі-інтэрната.
Надрукавана ў №28 ад 10.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *