Особое внимание пожарной инспекции — к местам массового пребывания людей

Безопасность

Увага – грамадскім месцам

У вобласці рэгулярна праводзяцца наглядна-прафілактычныя мерапрыемствы на аб’ектах з масавым прабываннем людзей. Аднак яшчэ ёсць над чым працаваць. Так, у мінулым годзе ў інтэрнатах вобласці адбылося дзесяць пажараў, у якіх адзін чалавек загінуў. У гэтым годзе зарэгістраваны пажары ў інтэрнатах ААТ “Віцебскі маторарамонтны завод” і “Візас”. Дзякуючы сістэме пажарнай аўтаматыкі і аператыўным дзеянням работнікаў па надзвычайных сітуацыях людзі былі эвакуіраваны, але адзін чалавек ад атручвання чадным газам памёр.

У нашым раёне летась было праверана 25 аб’ектаў з масавым прабываннем людзей, на 36 праведзены маніторынгі.  Надзвычайных сітуацый на такіх аб’ектах не зарэгістравана.

У сакавіку работнікамі МНС вобласці было праведзена больш за сотню маніторынгаў супрацьпажарнага стану аб’ектаў з масавым прабываннем людзей. Кіраўнікам арганізацый было ўказана на 289 парушэнняў, 170 з якіх былі выпраўлены адразу. З лютага гэта года і па цяперашні час на аб’ектах вобласці, якія патрабуюць асаблівай ўвагі, праводзяцца тактыка-спецыяльныя вучэнні. Вызначаны 31 аб’ект з кругласутачным прабываннем дзяцей, інвалідаў, састарэлых і грамадзян з псіханеўралагічнымі захворваннямі. На тушэнне ўмоўнага пажару на такіх аб’ектах прыцягваецца аварыйна-выратавальная тэхніка. Пасля вучэнняў разглядаюцца праблемы і прымаюцца рашэнні, накіраваныя на павышэнне ўзроўню пажарнай бяспекі аб’екта.

Я. СТАШОНАК, старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *