Адкрываецца паляванне на вальдшнэпа
З першай суботы красавіка па другую нядзелю мая з 18.00 да 22.00 дазволена паляванне на вальдшнэпа. Паляваць можна толькі на самцоў ружэйным спосабам з засады (на цягі) з прымяненнем гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам. Для вышуку і падачы дзічыны могуць выкарыстоўвацца паляўнічыя сабакі (тэр’еры, таксы, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі).
В. НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №25 ад 31.03.2015 г.